Удзел намесніка старшыні БелГПП Д.Мялешкіна ў візіце ў Новасібірск беларускай дэлегацыі
16 чэрвеня 2021 г

Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін прыняў удзел у візіце ў Новасібірск дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.

У склад дэлегацыі, якую ўзначаліў старшыня Праўлення Белкаапсаюза, член Урада Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў, увайшлі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, намеснік Міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык, кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь, прадстаўнікі аблвыканкамаў, Беларускай чыгункі, універсітэтаў краіны, ААТ “Гомсельмаш”, ААТ “Лідсельмаш”, ТАА “Амкадар-Расмаш”, ТАА “МАЗ-РУС”, ТАА “Кампанія “СІМ-аўта”, АТ “ГД БелАЗ”, ААТ “Кузлітмаш” і іншых прадпрыемстваў і арганізацый.

У межах візіту члены беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел у пятым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Акрамя таго, праграма візіту ўключала правядзенне сустрэчы з прадпрымальнікамі Новасібірскай вобласці, арганізаванай Новасібірскай гарадской гандлёва-прамысловай палатай, наведванне прамысловых прадпрыемстваў Новасібірскай вобласці (ААТ “Новасібірскі стрэлачны завод”, ТАА “ГД МТЗ-СІБІР”, ТАА “Сібэлектрапрывод”, ААТ “СКБ Сібэлектратэрм”), Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў і гарадской адміністрацыі Новасібірска.

            Намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін правёў перагаворы з прэзідэнтам Новасібірскай гарадской ГПП Юрыем Бярнадскім і віцэ-прэзідэнтам ГПП Таццянай Бярнадскай. Бакі абмеркавалі перспектывы і планы ўзаемадзеяння ў межах падпісанага ў 2014 годзе Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Новасібірскай гарадской ГПП і БелГПП, у тым ліку магчымасці абмену бізнес-місіямі, правядзення дзелавых мерапрыемстваў у вочным і анлайн-фармаце.

Фота
Наверх