
Прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан (правінцыі Сінд і Белуджыстан) назначаны Шахзад Сабір.
Спадар Сабір з'яўляецца старшынёй Беларуска-Пакістанскага дзелавога савета Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Пакістана, кіраўніком групы кампаній Usman Unjarwala.
У 2021–2022 гадах Шахзад Сабір прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні дзелавых мерапрыемстваў, у тым ліку пасяджэнняў Беларуска-Пакістанскага дзелавога савета, Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь і бізнес-форуму ў г. Карачы, садзейнічаў наладжванню паставак беларускай прадукцыі на пакістанскі рынак, прасоўванню інтарэсаў беларускіх прадпрыемстваў у Пакістане. Зараз праводзіць акрэдытацыю даччынай кампаніі на Беларускай універсальнай таварнай біржы для выкарыстання новых магчымасцей па далейшаму паглыбленню двухбаковага гандлю.