
У перыяд з 13 па 16 студзеня 2026 года Брэсцкім аддзяленнем БелГПП сумесна з Дэпартаментам знешнеэканамічнай дзейнасці і рэгіянальнага супрацоўніцтва ГПП Ленінградскай вобласці арганізаваны дзелавы візіт прадстаўнікоў расійскіх прадпрыемстваў з мэтай азнаямлення з менеджментам работы флагманаў беларускай прамысловасці.
У рамках праграмы дэлегаты наведалі і правялі перамовы з:
- ААТ “МАЗ”;
- ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод”;
- ААТ “БЕЛАЗ”;
- РУВП “Граніт”;
- ААТ “Тураўскі малочны камбінат”;
- Канцэрн “Белнафтахім”.