21 мая ў Брэсцкім аддзяленні БелГПП адбыўся прыём генеральнага дырэктара кампаніі Shanghai Duxia Industry & Trade Co. Ltd А.Сюй і членаў яго каманды.
У ходзе дзелавой сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Вызначаны новыя вектары ўзаемадзеяння ў сферы лёгкай і хімічнай прамысловасцей. Прадстаўнікі беларускага боку абазначылі пералік бліжэйшых эканамічна-значных гарадскіх і абласных мерапрыемстваў і прапанавалі Shanghai Duxia Industry & Trade Co. Ltd разгледзець магчымасць удзелу з прыцягненнем зацікаўленых кітайскіх галіновых кампаній. Кітайскі бок адказаў станоўчым намерам аб арганізацыі дзелавых візітаў, а таксама прыняў да прапрацоўкі прапановы аб пошуку партнёраў і неабходных кампанентаў на тэрыторыі Кітая. На заканчэнне сустрэчы бакі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, замацаваўшы намечаныя мэты далейшага ўзаемадзеяння.