Пасяджэнне прэзідыума БелГПП
24 чэрвеня 2022 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылося пасяджэнне прэзідыума БелГПП, у якім прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук, намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Харытончык, першы намеснік старшыні праўлення ААТ «Банк БелЗЭБ» Тарас Надольны, дырэктар СТАА «Гейм Стрым» Віктар Навачадаў, намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Брэст» Аляксандр Крывецкі, дырэктар СТАА «Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел» Андрэй Іванюк, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і прымянення мер нетарыфнага рэгулявання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Яўген Бялоў, прадстаўнікі прадпрыемстваў і кіраўнікі абласных аддзяленняў БелГПП.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні:

аб рабоце БелГПП па забеспячэнні павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і супрацоўнікаў знешнеэканамічных і маркетынгавых службаў;

аб развіцці ў сістэме БелГПП паслуг у галіне ацэнкі;

аб узаемадзеянні БелГПП з Еўразійскай эканамічнай камісіяй па рэалізацыі распараджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 5 красавіка 2021 г. № 4 «Аб плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года»;

аб ролі прадстаўнікоў БелГПП за мяжой, каардынацыі іх дзейнасці, назначэнні і вызваленні ад пасады прадстаўнікоў БелГПП за мяжой.

Прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан (правінцыі Сінд і Белуджыстан) назначаны Шахзад Сабір.

Відэа