
Сёння ў Мінску паспяхова завяршыліся двухбаковыя бізнес-перагаворы з дэлегацыяй з Рэспублікі Саха (Якуція, РФ), арганізаваныя Мінскім аддзяленнем БелГПП. Удзельнікі дасягнулі папярэдніх дамоўленасцей па ключавых галінах.
Галоўная перавага: эканомія часавых рэсурсаў. Асабістыя перагаворы ў Мінску дазволілі сэканоміць час беларускім кампаніям, паскорыўшы выхад на перспектыўны і няблізкі рынак з ВРП у больш як $30 млрд.
Для пошуку патэнцыйных партнёраў ці дэталёвай прапрацоўкі данага рэгіёну пішыце нам: eet@tppm.by, marketing@tppm.by.