Прэзентацыя паслуг Брэсцкага аддзялення БелГПП у Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку
11 красавіка 2025 г.

11 красавіка па запрашэнні дырэктара Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка Аляксея Шавярдзіна генеральны дырэктар Брэсцкага аддзялення БелГПП Валерый Лабун прыняў удзел у сходзе рэзідэнтаў тэхнапарку і выступіў перад прысутнымі з дакладам.

У падрабязнай прэзентацыі былі асветлены ўсе пытанні дзейнасці найбуйнейшага бізнес-саюза Беларусі і яе рэгіянальнага аддзялення. Асаблівая ўвага - паслугам: ацэнка, мытнае дэклараванне, пошук партнёраў і ЗЭД, юрыдычная падтрымка, пераклады. Не абышлі ўвагай і мерапрыемствы Карты сяброўства на 2025 год. Цікавасць аўдыторыі выклікалі таксама пытанні верыфікацыі тавараў для размяшчэння на электронных пляцоўках.

Будзем рады пашырыць нашае супрацоўніцтва з рэзідэнтамі тэхнапарку.


Фота
Наверх