Дакрануцца да месца, дзе ствараецца гісторыя краіны: Палац Незалежнасці адчыніў свае дзверы для супрацоўнікаў БелГПП
21 лістапада 2025 г

Кіраўніцтва і супрацоўнікі Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты наведалі Палац Незалежнасці – унікальнае месца, дзе ствараецца гісторыя краіны. Экскурсія стала магчымасцю не толькі пазнаёміцца з ходам стварэння палаца, але і ўбачыць яго цудоўнае аздабленне, знакамітыя залы і кабінеты, дзе рашаюцца найважнейшыя дзяржаўныя пытанні і прымаюць высокіх гасцей.

Палац Незалежнасці – сімвал суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, пабудаваны пад асабістым кантролем Прэзідэнта, стаў важнай цырыманіяльнай пляцоўкай краіны ад часу свайго адкрыцця ў 2013 годзе. Будынак выкананы ў стылі постмадэрнізму з выкарыстаннем нацыянальнага арнаменту, што падкрэслівае беларускі каларыт. Гэта месца ўвайшло ў гісторыю і культуру краіны як сімвал яе незалежнасці і дзяржаўнасці.

Асаблівае ўражанне на гасцей зрабіла легендарная Зялёная зала, вядомая як пляцоўка, дзе ў 2015 годзе праходзіла знамянальная сустрэча «нармандскай чацвёркі» – лідараў Расіі, Украіны, Францыі і Германіі, якія выпрацавалі комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў.

Наведванне Палаца Незалежнасці – магчымасць дакрануцца да месца, дзе ствараецца гісторыя суверэннай Беларусі, адчуць урачыстасць і значнасць дзяржаўных рашэнняў, якія прымаюцца ў гэтых сценах. Гэта месца, дзе кожная зала, кожная дэталь інтэр’ера расказвае пра важныя падзеі і падкрэслівае непарушнасць беларускай дзяржаўнасці.

Фота
Наверх