Прыём генеральнага дырэктара кампаніі Zhongwei Trading Co. спадара Ма Лэй
17 красавіка 2023 г

17 красавіка ў Брэсцкім аддзяленні Бел ГПП адбыўся прыём кітайскага бізнесмена спадара Ма Лэй, які з'яўляецца ўладальнікам кампаніі QXTX (Qianxing Tianxia) Business Management (Jinan) Co.Ltd, якая займаецца кансалтынгам і імпартам харчовай прадукцыі ў Кітай. Акрамя таго, спадар Ма Лэй з'яўляецца генеральным дырэктарам кампаніі Zhongwei Trading СА Ltd. і сузаснавальнікам і генеральным дырэктарам сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі Beijing Zhaolin-Minsk Catering Co.Ltd. Дадзеная кампанія заснавала ў самым прэстыжным дзелавым цэнтры Пекіна (раён Фэнтай) першы рэстаран беларускай кухні, які быў адкрыты ў верасні 2022 года ў адным з найбуйнейшых бізнес-цэнтраў Пекінскай зоны тэхніка-эканамічнага развіцця. Спадар Ma Лэй упершыню наведаў Брэсцкую вобласць. У сустрэчы прынялі ўдзел генеральны дырэктар Брэсцкага аддзялення Бел ГПП Валерый Лабун і намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ "Брэсцкая абласная база "Бакалея" Юрый Колесаў.

Бакі абмеркавалі пытанні паставак у Кітай беларускай прадукцыі: курыных лапак, мяса ялавічыны, кандытарскай, малочнай, лікёра-гарэлачнай прадукцыі, натуральных сокаў і дзіцячага харчавання, марожаных ягад. Прадметам гутаркі сталі таксама актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы турызму, лагістыкі, інвестыцый, арганізацыі сумесных дзелавых мерапрыемстваў.

Фота
Наверх