Рабочы візіт у Новасібірск
27 красавіка 2023 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў 27 красавіка ў складзе ўрадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам у рамках рабочага візіту прыняў удзел у сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым.

Характарызуючы супрацоўніцтва з расійскім рэгіёнам, кіраўнік беларускай урадавай дэлегацыі адзначыў, што Беларусь эфектыўна ўзаемадзейнічае з Расійскай Федэрацыяй як на федэральным, так і на рэгіянальным узроўні. «Менавіта прамыя сувязі з рэгіёнамі Расіі – гэта аснова стабільнасці і ўстойлівасці нашых гандлёва-эканамічных сувязяў. Новасібірская вобласць – важнейшы партнёр для Беларусі. Мінулы год быў вельмі дзейсны. Узаемны абарот гандлю вырас на 42 працэнты, склаўшы амаль 500 млн долараў. Гэта добрыя вынікі», – сказаў Раман Галоўчанка.

Важным напрамкам таксама з'яўляецца і супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы. «За 2022 год тавараабарот харчовымі таварамі і сельскагаспадарчай сыравінай склаў 83 млн долараў. Экспарт і імпарт збалансаваны і дзеліцца прыкладна напалову. Лічым важным працягваць нарошчваць аб'ём узаемных паставак, гэтаму спрыяе і кірмаш беларускіх тавараў, які праводзіцца ў Новасібірску», – сказаў Прэм'ер-міністр.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча кіраўніка БелГПП Міхаіла Мятлікава з кіраўніцтвам Новасібірскай гарадской гандлёва-прамысловай палаты, дзе прадоўжылася абмеркаванне ключавых напрамкаў супрацоўніцтва беларускага бізнесу з Новасібірскай вобласцю. Старшыня БелГПП запрасіў новасібірскі бізнес да ўдзелу ў Міжнароднай прамысловай выставе «ІННАПРОМ» у Екацярынбургу, дзе Беларусь выступіць у статусе краіны-партнёра, прапанаваў наведаць у Мінску Міжнародную спецыялізаваную выставу «БелАгра», а таксама запрасіў да ўдзелу ў дзелавых мерапрыемствах па лініі гандлёва-прамысловых. палат у рамках Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва Уфе.

Відэа