Работнікі Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку
20 красавіка 2024 г

Работнікі Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты 20 красавіка традыцыйна прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку. У гэтым годзе працоўны дэсант адправіўся ў Парк Дружбы народаў для навядзення парадку на яго тэрыторыі.

Зарад бадзёрасці і аптымізму, добры настрой і сумесная праца дазволілі змяніць твар гэтага знакавага месца. Чысты і ўтульны парк зноў гатовы прымаць гасцей і жыхароў сталіцы.

 Сяброўства народаў – заклад міру і эканамічнага росквіту!

Фота
Наверх