Пашыраны пералік тэхналагічнага абсталявання, якое вызваляецца ад увазнога ПДВ
10 лютага 2026 г

Урад Беларусі пашырыў пералік тэхналагічнага абсталявання, пры ўвозе якога кампаніі могуць разлічваць на льготу па ПДВ. Адпаведныя змяненні замацаваны пастановай Савета Міністраў ад 4 лютага 2026 года №59.

Што змянілася?

Згодна з абноўленым дакументам, у льготны пералік уключаны:

* вылічальныя машыны і іх блокі;

* магнітныя і аптычныя счытвальныя прылады;

* абсталяванне для пераносу даных на носьбіты ў кадаванай форме і іх апрацоўкі.

Раней гэтыя пазіцыі ў спісе адсутнічалі. Нагадаем, што пералік, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 5 чэрвеня 2024 года №408 уключае тавары, аналагі якіх не вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Умовы прадастаўлення льготы

Для вызвалення ад «увазнога» ПДВ павінны выконвацца дзве ключавыя ўмовы:

1.         Код ТН ЗЭД ЕАЭС. Тавар павінен строга адпавядаць коду, паказанаму ў пераліку.

2.         Пацверджанне адсутнасці аналагаў. Неабходна атрымаць афіцыйнае заключэнне, што падобнае абсталяванне не вырабляецца ўнутры краіны.

Упаўнаважаным органам, які выдае такія заключэнні, з'яўляецца Мінскае аддзяленне БелГПП.

Як атрымаць заключэнне.

Дадзеная мера прынята ў рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта ад 4 сакавіка 2024 года №77 «Аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць» і накіравана на стымуляванне тэхнічнага перааснашчэння беларускіх прадпрыемстваў, зніжэнне іх выдаткаў пры мадэрнізацыі IT-інфраструктуры і вытворчых магутнасцяў.

Наверх