Семінар «Ганконг: перавагі і магчымасці»
19 сакавіка 2025 г.

19 сакавіка 2025 года ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбыўсы семінар «Ганконг: перавагі і магчымасці», праведзены ў гібрыдным фармаце. Мерапрыемства сабрала больш за 100 прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных структур і экспертаў для абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ганконгам, а таксама магчымасцей для беларускіх кампаній на азіяцкіх рынках.

Семінар адкрыў генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка. У сваім уступным слове ён акцэнтаваў увагу на значнасці развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы ролю Ганконга як аднаго з ключавых фінансавых і гандлёвых цэнтраў Азіі. Сяргей Набешка таксама адзначыў важную ролю Мінскага аддзялення БелГПП у арганізацыі і правядзенні сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне дзелавых сувязей паміж Беларуссю і Ганконгам.

Закончыўшя сваё выступленне, ён перадаў слова спікерам, якія падзяліліся сваімі экспертнымі поглядамі на перспектывы супрацоўніцтва і магчымасці для беларускага бізнесу ў рэгіёне.

Таццяна Харлап, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Ганконгу, выступіла з дакладам на тэму «Беларусь і Ганконг: магчымасці і перспектывы для бізнесу Рэспублікі Беларусь з улікам падвядзення вынікаў работы ў 2024 годзе». У сваім выступленні яна адзначыла поспехі беларускіх кампаній на рынку Ганконга і акрэсліла перспектыўныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва.

Крысціна Зямскова, менеджар праектаў НКТDC Moscow Consultant Office, прадставіла ўдзельнікам семінара амбіцыйныя праекты, запланаваныя на 2025 год, і запрасіла беларускія кампаніі прыняць у іх актыўны ўдзел. У сваім выступленні яна таксама падрабязна расказала аб практычнай падтрымцы, якую Савет па развіцці гандлю Ганконга (НКТDC) аказвае беларускаму бізнесу.

Асаблівую ўвагу Крысціна надала паспяховаму прыкладу супрацоўніцтва – візіту дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Ганконг, арганізаванаму Мінскім аддзяленнем БелГПП. Гэты вопыт стаў яркай ілюстрацыяй таго, як эфектыўнае партнёрства можат адкрываць новыя гарызонты для развіцця бізнесу на міжнароднай арэне.

Леанід Арлоў, галоўны кансультант Invest Hong Kong, выступіў са змястоўным дакладам на тэму «Перавагі для беларускага бізнесу ад фізічнай прысутнасці ў Ганконгу для работы ў зоне Вялікага Заліва і Паўднёва-Усходняй Азіі». У сваім выступленні ён дэталёва раскрыў унікальныя магчымасці, якія адкрываюцца перад беларускімі кампаніямі пры выхадзе на рынкі рэгіёна, якія дынамічна развіваюцца.

Леанід асабліва падкрэсліў, што Invest Hong Kong аказвае ўсебаковую падтрымку кампаніям любога масштаба – ад малога і сярэдняга бізнесу да буйных карпарацый. Акрамя таго, дапамога аказваецца на бязвыплатнай аснове, што робіць Ганконг яшчэ больш прывабным для беларускіх прадпрымальнікаў, якія імкнуцца ўмацаваць свае пазіцыі ў Азіі.

Яго выступленне стала важным акцэнтам семінара, натхніўшы ўдзельнікаў на актыўнае вывучэнне магчымасцей для пашырэння свайго бізнесу ў рэгіёне.

Пасля выступленняў удзельнікі семінара змаглі задаць пытанні спікерам, што дазволіла паглыбіць разуменне магчымасцей і перспектыў супрацоўніцтва з Ганконгам.

Завяршылася мерапрыемства сесіяй бізнес-нетворкінгу, дзе ўдзельнікі змаглі абмеркаваць патэнцыйныя праекты і ўстанавіць дзелавыя кантакты. Кава-брэйк стварыла нефармальную атмасферу для зносін і абмену вопытам.

Фота
Наверх