
Унітарнае прадпрыемства "Магілёўскае аддзяленне БелГПП" 21 лютага 2023 г. арганізавала семінар на тэму "Санкцыі і іх уплыў на выкананне гаспадарчых дагавораў". Тэму асвятляў начальнік дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій БелГПП, член Прэзідыума Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП, арбітр, медыятар, магістр права Віталь Уладзіміравіч Вабішчэвіч.
Семінар прайшоў у гібрыдным фармаце. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі юрыдычных і камерцыйных службаў 19 прадпрыемстваў. Сярод іх ААТ "Белшына", ААТ "Магілёўхімвалакно", ААТ "Магілёўліфтмаш", ААТ "Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод", ААТ "Інтэграл", ААТ "Гродзенскі шклозавод" і іншыя.
Слухачам былі асветлены пытанні аб санкцыях і іх прававым значэнні для выканання гаспадарчых дагавораў беларускімі суб'ектамі, праблемах звязаных з парушэннем абавязацельстваў і прававых механізмах іх вырашэння, дадзены канкрэтныя рэкамендацыі па спыненні абавязацельстваў, калі існуе немагчымасць выканання дагавора, якая не можа быць прызнана форс-мажорам або істотнай зменай абставінаў. У канцы семінара ўдзельнікі задалі пытанні з практыкі, якія датычацца санкцый, і атрымалі разгорнутыя адказы.