Семінар "Сучасныя формы кіравання продажамі прадукцыі"
26 верасня 2022 г

26 верасня Брэсцкім аддзяленнем БелГПП арганізаваны практычны анлайн-семінар для прадстаўнікоў службаў продажаў прадпрыемстваў на тэму: «Сучасныя формы кіравання продажамі прадукцыі». Мэта - дапамагчы ўзмацніць збытавыя стратэгіі прадпрыемстваў, выпрацаваць эфектыўныя спосабы працы па збыце прадукцыі, навучыцца ўносіць змены ў бізнес-працэсы працы прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Спікер-дыпламаваны бізнес-трэнер, коуч, псіхолаг Аляксандр Самойлаў, які мае досвед працы ў бізнэсе больш за 25 гадоў. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 9 прадстаўнікоў бізнесу розных сфер дзейнасці.
Наверх