Прадстаўнік БелГПП прыняў уздел у выставе Syrian Plast у Дамаску
29 красавіка 2023 г

Прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Сірыі г-н Рыяд Хамад прыняў удзел у выставе Syrian Plast, якая прайшла ў Дамаску з 26 па 29 красавіка.

Рыяд Хамад пазнаёміў наведвальнікаў з экспартнымі магчымасцямі Рэспублікі Беларусь, расказаў аб дзейнасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і яе паслугах, а таксама запрасіў гасцей Syrian Plast прыняць удзел у міжнароднай выставе «БЕЛАГРА».

У ліку высокіх гасцей стэнда БелГПП былі Міністр прамысловасці Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і губернатар Дамаска.

Наверх