Стратэгія інтэлектуальнай уласнасці для экспарцёра ў Кітай і краіны MENA
25 лістапада 2025 г

25 лістапада ў Брэсцкім аддзяленні БелГПП адбыўся практычны семінар на тэму: “Стратэгія інтэлектуальнай уласнасці для экспарцёра ў Кітай і краіны MENA”.

Спікер мерапрыемства - Дар'я Дамброўская-Бяляева, патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь, Еўразійскі патэнтны павераны, партнёр юрыдычнай групы “Бяляевы і Партнёры”.

Мерапрыемства выклікала асаблівую цікавасць у рэгіянальных вытворцаў малочных, хлебабулачных і кандытарскіх прадуктаў харчавання, мучных сумесей, бытавой тэхнікі, харчовых і ветдабавак і інш.

На практычных рэальных прыкладах буйных нацыянальных вытворцаў і замежных праваўладальнікаў абмеркавалі да якіх наступстваў прыводзяць памылкі ў працы на замежных рынках без рэгістрацыі ўласных правоў і колькі такія памылкі могуць каштаваць кампаніям.

Прадстаўнікі 30-ці брэсцкіх прадпрыемстваў-экспарцёраў змаглі даведацца, што такое легальны “шпіянаж” праз патэнты, якую каштоўную інфармацыю можна атрымаць з патэнтнай дакументацыі, як яе аналіз дапаможа ацаніць развіццё галіны на дзесяцігоддзі наперад, і чаму патэнты - гэта не толькі абарона, але і інструмент маркетынгу.

Мерапрыемства атрымалася цікавым і было адрасавана, у першую чаргу, прадпрыемствам - членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, што стала падставай для ўручэння пасведчання аб членстве прадстаўніку яшчэ адной брэсцкай кампаніі ТАА “Энкор студыо” - распрацоўшчыку праграмнага забеспячэння і рэзідэнту Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку.


Фота
Наверх