Сустрэча намесніка генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення БелГПП з кіраўніцтвам Обнінскай Гандлёва-прамысловай палаты, РФ
17 лістапада 2022 г

17 лістапада 2022 г. намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення БелГПП Ірына Іванова правяла сустрэчу са старшынёй савета Обнінскай гандлёва-прамысловай палаты (Калужская вобласць, РФ) – генеральным дырэктарам ТАА «Растр-тэхналогія» Яўгенам Кульбацкім і прэзідэнтам Обнінскай ГПП Вячаславам Нарукавым.

У ходзе сустрэчы разгледжаны магчымасці развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат, перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловай, энергетычнай і навуковай сферах.

Ірына Іванова запрасіла бізнес-колы г. Обнінска пад эгідай ГПП наведаць г.Мінск з візітам, прымеркаваўшы яго да аднаго са знакавых міжнародных выставачна-кангрэсных мерапрыемстваў у наступным годзе. У сваю чаргу Вячаслаў Нарукаў выказаў гатоўнасць прыняць зацікаўленыя беларускія дзелавыя колы ў г.Обнінску ў 2023 годзе.

Таксама на сустрэчы прысутнічалі заснавальнік ТАА "РусЛіфт-Обнінск" Раман Анцыфераў, генеральны дырэктар ТАА "Бі Эйч Русланд" і ТАА "Бульвар" Нарукаў Павел Уладзіміравіч, намеснік начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Мінскага аддзялення БелГПП Наталля Вількоўская.

Наверх