
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Зімбабвэ ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Майкам Нікаласам Санга.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Зімбабвэ, пытанні падрыхтоўкі экспазіцыі беларускіх вытворцаў на міжнароднай выставе Zimbabwe International Trade Fair у Булаваё, а таксама магчымасці правядзення анлайн-бізнэс-форуму з удзелам кіраўнікоў дыпламатычных місій дзвюх краін.