
Напярэдадні навагодніх святаў прадстаўнікі Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты наведалі ДУА «Радашковіцкая сярэдняя школа №2» Маладзечанскага раёна. Візіт прайшоў у рамках традыцыйнай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».
Для навучэнцаў 1–4 класаў адбылося яркае навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне «Запаветнае жаданне». Дзеці акунуліся ў казачны свет з галоўнымі героямі Новага года, прыгодамі і трыумфам дабра, што стала ідэальным дадаткам да святочнага настрою.
Адмысловы падарунак школе – сертыфікат на набыццё новай мэблі для навучэнцаў – зробіць штодзённыя заняткі дзяцей больш камфортнымі.
У Мінскім аддзяленні БелГПП вераць, што клопат, добрыя справы і словы ствараюць цуды. Няхай наступны год будзе светлым і добрым для кожнага дзіцяці!