Беларускай гандлёва-прамысловай палатай пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы арганізавана анлайн-сустрэча са старшынёй Гандлёва-прамысловай палаты Паўднёвай Афрыкі Мтхо Ксулу.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Аляксандр Сідарук, намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін.
Падчас сустрэчы былі разгледжаны перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і ПАР, прыярытэтныя напрамкі для развіцця кантактаў дзелавых колаў, асноўныя напрамкі міжпалатаўскага ўзаемадзеяння, у тым ліку магчымасці арганізацыі пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Калумбіі відэаканферэнцыі для прадстаўнікоў бізнесу з прэзентацыяй гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу дзвюх краін, а таксама візіту дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Калумбію сёлета.