Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Аманскай гандлёва-прамысловай палатай арганізаваны анлайн бізнес-форум "Беларусь – Аман".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, старшыня аманскай ГПП Рэда Бен Джума Аль Салех, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Республіцы Егіпет і Султанаце Аман па сумяшчальніцтву Сяргей Цярэнц'еў, Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Республікі Беларусь Уладзімір Калтовіч, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Аляксей Багданаў, эксперты Нацыянальнага агенцтва інвестыцій і прывацізацыі, Індустрыяльнага парка "Вялікі камень", Дзяржаўнага ўпраўлення па асобых эканамічных і свабодных зонах Амана, прадстаўнікі бізнесу дзвюх краін.
Удзельнікі форума абмеркавалі сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-аманскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва у галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, патэнцыял інвестыцыйнага узаемадзеяння і рэалізаціі сумесных праектаў на тэррыторыях дзвюх краін, у тым ліку у межах прэферэнцыяльных рэжымаў, механізмы падтрымцы двухбаковых кантактах бізнеса з боку гандлёва-прамысловых палат, а таксама магчымасці правядзення паседжання Беларуска-Аманскага дзелавога савета і іншых дзелавых, выставачных мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў беларускіх і аманскіх прадпрыемстваў і арганізацій у 2021–2022 гадах.
Старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч адзначыў, што ва ўмовах абмежаванняў, якія вызваны пандэміяй, правядзенне офлайн-сустрэч бізнеса дзвюх краін немагчыма, але ў той жа час анлайн-форум таксама вельмі важны дзеля ўсталявання кантактаў беларускіх і аманскіх прадпрыемстваў, якія зацікаўлены ў развіціі партнёрства. "Нягледзячы на аддаленасць нашых краін і абмежаванні, мы бачым значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва у разлічных сферах – у прамысловасці, вытворчасці харчавання, у галіне інфармацыйных тэхналогій і іншых. БелГПП і нашы калегі – ГПП Амана – гатовы арганізаваць пляцоўкі для зносін прадстаўнікоў бізнесуб праводзіць сумесныя мерапрыемствы, удзел у выставах. Асобую значнасць мае работа Беларуска-Аманскага дзелавога савета, пасяджэнне якога мы абавязкова арганізуем у Мінску ці Маскаце як толькі будзе такая магчымаць", – падкрэсліў Уладзімір Улаховіч.