Анлайн-сустрэча намесніка старшыні БелГПП Д.Мялешкіна з кіраўніцтвам Банка знешняга гандлю Венесуэлы
14 верасня 2021 г

Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін правёў анлайн-сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам Банка знешняга гандлю Венесуэлы Хуанам Фрэерам.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклін Рамірэс Араке, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзяніс Лагуноў.

У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы развіцця бізнес-кантактаў, пашырэння сфер гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай, а таксама магчымасці арганізацыі ў чацвёртым квартале 2021 года анлайн-мерапрыемстваў для бізнесу па лініі гандлёва-прамысловых палат і банкаўскіх структур дзвюх краін, падчас якіх будзе прадстаўлены гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі і Венесуэлы, магчымасці для вядзення бізнесу.

Фота
Наверх