Анлайн-сустрэча па пытаннях развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Цвярской вобласцю Расійскай Федэрацыі
25 студзеня 2022 г

25 студзеня 2022 года ў анлайн-фармаце адбылася рабочая сустрэча па пытаннях развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Цвярской вобласцю.

У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнікі гандлёва-прамысловых палат - генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення БелГПП Наталля Вараб'ёва і прэзідэнт Цвярской гандлёва-прамысловай палаты Уладзіслаў Шорыкаў, кіраўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Калінінградзе Дзмітрый Рудчанка, намеснік Міністра эканамічнага развіцця Цвярской вобласці Аляксандр Калін, кіраўнік Цэнтра падтрымкі экспарту Цвярской вобласці Павел Волкаў і іншыя.

Бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва, планы і прапановы па развіццю далейшага ўзаемадзеяння. У ходзе анлайн-сустрэчы бакамі была пацверджана гатоўнасць да сумеснай арганізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на актывізацыю супрацоўніцтва дзелавых колаў, у тым ліку было агучана запрашэнне Віцебскага аддзялення БелГПП да ўдзелу прадстаўнікоў Цвярской вобласці ў штогадовым міжнародным універсальным кірмашы "Славянскі калейдаскоп".

У выпадку зацікаўленасці ў наладжванні супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і арганізацыямі Цвярской вобласці просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага аддзялення БелГПП па тэл. +375 212 67 00 97.

Наверх