
Беларуская дэлегацыя з 12 вядучых кампаній наведала Валагодскую вобласць у рамках бізнес-місіі, арганізаванай Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Візіт стаў лагічным працягам дамоўленасцяў, дасягнутых падчас Дзён Валагодскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь у жніўні бягучага года.
12 лістапада ў ходзе бізнес-місіі адбыўся круглы стол «Як прэзентаваць сябе на сусветным рынку». Адкрылі мерапрыемства выканаўца абавязкаў Міністра эканамічнага развіцця, прамысловасці і гандлю Валагодскай вобласці Ганна Цешнацій і віцэ-прэзідэнт Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Валагодскай вобласці» Дзмітрый Цялегін.
Прадстаўнікі беларускіх кампаній правялі больш за трыццаць B2B-перамоў з валагодскімі прадпрыемствамі, падчас якіх вызначылі кірункі супрацоўніцтва. У ліку прыярытэтаў – аграпрамысловы комплекс, харчовая і лёгкая прамысловасць, вытворчасць прамысловага абсталявання, дрэваапрацоўка і развіццё турызму.
У рамках дзелавой праграмы дэлегацыя наведала ключавыя прадпрыемствы рэгіёна, уключаючы Чарапавецкія заводы «Эльком» і «НОРД».
13 лістапада прадстаўнікі Беларусі прынялі ўдзел у рэгіянальным прадпрымальніцкім форуме «Мой бізнес – мае магчымасці». Беларусь з'яўляецца стратэгічным партнёрам Валагодскай вобласці, займаючы першае месца па знешнегандлёвым абароце з доляй парадку 20%. Мэта супрацоўніцтва – давесці тавараабарот да 1 млрд долараў ЗША да 2030 года.
Па выніках візіту распачалася актыўная прапрацоўка кантрактаў у харчовай прамысловасці і лесагаспадарчым сектары, што адкрывае новыя перспектывы для пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі. Адначасова рыхтуецца да падпісання пагадненне пра развіццё супрацоўніцтва ў сферы турызму.