БелГПП падводзіць вынікі 2021 года: Віцебская вобласць
10 лютага 2022 г

У Віцебскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбыўся сход працоўнага калектыву прадпрыемства, прысвечаны падвядзенню вынікаў дзейнасці ў 2021 годзе. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін.

Падводзячы вынікі мінулага года, генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення Наталля Вараб'ёва адзначыла станоўчую дынаміку развіцця унітарнага прадпрыемства, падкрэсліўшы значную работу кіраўніцтва і калектыву па пашырэнню напрамкаў дзейнасці, рэалізацыі новых праектаў у галіне экспертызы лесаматэрыялаў, а таксама абазначыла стратэгічныя задачы па рабоце з бізнесам Віцебскай вобласці, развіцці паслуг аддзялення ў бягучым годзе.

Намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічнай дзейнасці Андрэй Разноўскі і в.а. намесніка генеральнага дырэктара па экспертызе і сертыфікацыі Вольга Драздова прадставілі падрабязны аналіз работы прадпрыемства па курыруемых напрамках, мэтавыя параметры развіцця і планы на 2022 год.

Намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін адзначыў імкненне Віцебскага аддзялення да павышэння якасці паслуг, прафесіяналізму супрацоўнікаў, падтрымаў планы кіраўніцтва прадпрыемства па развіцці новых напрамкаў. Ён таксама падкрэсліў, што ў 2022 годзе, які з'яўляецца юбілейным для сістэмы БелГПП, важнымі задачамі застаюцца прасоўванне іміджу Палаты і яе абласных унітарных прадпрыемстваў, павышэнне інфармавання прадпрыемстваў аб паслугах, якія аказваюцца экспертамі БелГПП, пашырэнне механізмаў падтрымкі бізнесу, рост членскай базы.

Дзяніс Мялешкін і Наталля Вараб'ёва падзякавалі калектыву Віцебскага аддзялення БелГПП за высокі прафесіяналізм і добрасумленную працу ў 2021 годзе. Узнагароджаны супрацоўнікі, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё паслуг прадпрыемства. Ганаровай граматай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ўзнагароджана генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення Наталля Вараб'ёва.

Фота
Наверх