Сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франкліна Рамірэса Араке з беларускімі дзелавымі коламі адбылася ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. У зале прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый са сфер прамысловай вытворчасці, машынабудавання, харчовай прамысловасці, гандлю і іншых галін.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік БелГПП Алена Малінкоўская. Вітаючы гасцей, яна падкрэсліла, што паміж Беларуссю і Венесуэлай наладжаны даверны дыялог на розных узроўнях, у тым ліку і на вышэйшым. А колькасць прысутных на гэтай сустрэчы ўдзельнікаў пацвярджае, што ў беларускага бізнесу ёсць рэальная цікавасць і канкрэтныя прапановы па развіццю супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў.
«Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць дзяржаваў, беларуска-венесуэльскія адносіны працягваюць заставацца сяброўскімі. Яны грунтуюцца на падабенстве поглядаў на светапарадак, ідэалагічныя ўстаноўкі, агульнасці ацэнкі сітуацыі па многіх пытаннях міжнароднай павесткі», – адзначыла Алена Маліноўская.
Акрамя таго, дзейнічае Беларуска-Венесуэльская сумесная камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якая павінна вырашаць узнікаючыя пытанні ў рамках узаемадзеяння дзвюх краін.
Пасол Венесуэлы Франклін Рамірэс Араке, у сваю чаргу, адзначыў, што гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Венесуэлы знаходзяцца ў стадыі адраджэння, і сёння стаіць задача іх развіваць, абапіраючыся на двухбаковы напрацаваны вопыт. Правядзенне гэтай сустрэчы дасць магчымасць намеціць далейшыя пункты судакранання.
БелГПП гатова прадаўжаць аказваць беларускаму і венесуэльскаму бізнесу ўсебаковую падтрымку па шырокім спектры напрамкаў.