БелГПП падпісала пагадненні аб супрацоўніцтве з гандлёвымі палатамі Экватарыяльнай Гвінеі
16 лістапада 2023 г

У ходзе выніковага пасяджэння па выніках візіту ў г. Малаба беларускай дэлегацыі, у якім прыняў удзел старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і бізнес-асацыяцыямі Экватарыяльнай Гвінеі – Гандлёвай палатай кантынентальнага рэгіёну і Гандлёвай палатай вострава Біяко.

Пагадненні акрэсліваюць узаемадзеянне арганізацый па садзейнічанні беларускім і экватагвінейскім бізнес-колам у развіцці дзелавых сувязей і пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

БелГПП і гандлёвыя палаты Экватарыяльнай Гвінеі дамовіліся аказваць адзін аднаму садзейнічанне ў арганізацыі бізнес-місій, дзелавых кантактаў прадпрымальнікаў, правядзенні выставак, кірмашоў, канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў у мэтах азнаямлення дзелавых колаў з эканомікай і экспартнымі магчымасцямі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея, ажыццяўляць абмен камерцыйнымі прапановамі па гандлёва-эканамічным узаемадзеянні, спісамі патэнцыйных партнёраў, інфармацыяй аб кангрэсна-выставачных мерапрыемствах у дзвюх краінах, супрацоўнічаць у іншых напрамках у межах сваіх кампетэнцый.

Відэа