
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася бізнес-сустрэча «Беларусь – Хабараўскі край», арганізаваная Магілёўскім аддзяленнем БелГПП пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь губернатара Хабараўскага краю Міхаіла Дзегцярова.
У бізнес-сустрэчы прынялі ўдзел Міністр турызму Хабараўскага краю Кацярына Пунтус, старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў, намеснік генеральнага дырэктара па ЗЭС Магілёўскага аддзялення БелГПП Таццяна Аляксеева, прадстаўнікі 10 хабараўскіх кампаній і гандлёвых сетак і больш за 30 беларускіх прадпрыемстваў.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Расіі, адбыліся прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці і Хабараўскага краю.
Прадстаўнікі беларускага і расійскага бізнесу правялі двухбаковыя перагаворы аб пастаўках беларускай прадукцыі ў Хабараўскі край і ўстанаўленні кааперацыйных сувязей у сферах машынабудавання, прыборабудавання, харчовай, мясной, малочнай, прамысловасці і іншых.