
У ходзе сустрэчы падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім аддзяленнем БелГПП і Саюзам "ГПП Рэспублікі Мардовія".
Адбыліся 25 парных перагавораў. Абмяркоўваліся магчымасці паставак цеплаізаляцыйных пліт з драўнянага валакна і іншых матэрыялаў, удзелу ў будаўнічых праектах.
Фармат бізнес-перагавораў быў пашыраны сустрэчай з генеральным дырэктарам Саюза "ГПП горада Набярэжныя Чалны" Башаравым Фарыдам Рашыдавічам і прэзідэнтам Саюза "ГПП Рэспублікі Мардовія" Раімавым Рынатам Рафіковічам, зацікаўленых ва ўзаемадзеянні з беларускім бокам. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі ўзаемных візітаў і супрацоўніцтве ў будаўнічай сферы.