У Беларускай гандлёва-прамысловай палате адбылася дзелавая сустрэча прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый з бізнесменамі Паўднёва-Афрыканская Рэспублікі.
Сустрэчу адкрыў старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, які азнаёміў удзельнікаў з магчымасцямі, мерапрыемствамі Палаты па развіццю кантактаў беларускага бізнесу з кампаніямі ПАР і іншых краін Афрыканскага кантынента, асноўнымі накірункамі ўзаемадзеяння з гандлёва-прамысловымі палатамі і асацыяцыямі бізнесу ў гэтым рэгіёне.
Актуальную інфармацыю аб сучасным стане беларуска-паўднёваафрыканскага гандлева-эканамічнага супрацоўніцтва, магчымасцях яго пашырэння, а таксама вядзенні бізнесу у ПАР прэзентаваў старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Максім Несцярэнка.
Кіраўнікі буйных паўднёваафрыканскіх кампаній LDA Building Services і АML Mzanzi Group Джымі Вуд і Аркадзі Гуткін паведамілі пра дзейнасць і праекты гэтых кампаній, пацвердзілі гатоўнасць развіваць узаемыгаднае супрацоўніцтва з беларускімі вытворцамі высокатэхналагічнага абсталявання, ствараць сумесныя прадпрыемствы. Адбылася прэзентацыя паспяховых сумесных праектаў беларускага ААТ «НПА Цэнтр» з партнёрамі з ПАР.
Пасля выступленняў і прэзентацый прашлі двухбаковыя перамовы кіраўнікоў паўднёваафрыканскіх кампаній і 20 беларускіх прадпрыемстваў, разгледжаны перспектывы усталявання і развіцця партнёрства.
Прадстаўнікі АML Mzanzi Group і ААТ «НПА Цэнтр» пацвердзілі падпісанае ў чэрвені пагадненне аб супрацоўніцтве і стварэнні сумеснай кампаніі на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.