У рамках візіту ў складзе ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь ва Уфу і Казань (Рэспубліка Башкартастан і Рэспубліка Татарстан Расійскай Федэрацыі) старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сустрэўся з кіраўнікамі бізнес-арганізацый Башкартастана.
На сустрэчы з прэзідэнтам Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Башкартастан» Цімурам Хакімавым абмяркоўваліся магчымыя напрамкі міжпалатаўскага супрацоўніцтва, паслугі па падтрымцы бізнесу ва ўмовах санкцыйнага ціску, планы правядзення сумесных мерапрыемстваў, уключаючы пасяджэнне Беларуска-Расійскага дзелавога савета ў рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў 2023 годзе пройдзе ва Уфе.
Пытанні ўзаемадзеяння паміж цэнтрамі падтрымкі экспарту, рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі Расійскай Федэрацыі і абласнымі аддзяленнямі БелГПП, уключаючы абмен бізнес-місіямі, разгледжаны ў ходзе сустрэчы Міхаіла Мятлікава са старшынёй Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Башкартастан па знешнеэканамічных сувязях і кангрэснай дзейнасці Маргарытай Балычовай. М.Балычова выказала зацікаўленасць у паглыбленні супрацоўніцтва бізнесу Башкартастана з беларускімі вытворчымі прадпрыемствамі з улікам неабходнасці замяшчэння паставак імпартных камплектуючых і сыравіны.
Акрамя таго, старшыня БелГПП прыняў удзел у мерапрыемствах, прадугледжаных праграмай візіту ва Уфу ўрадавай дэлегацыі, уключаючы сустрэчу Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі з кіраўніком Рэспублікі Башкартастан Радзіем Хабіравым, наведванне ПАТ «АРК-Уфімскае маторабудаўнічае вытворчае аб'яднанне», адкрыццё дылерскага цэнтра па продажы грузавой тэхнікі ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», пленарнае пасяджэнне Міжнароднага кангрэса «Транспарт і будаўніцтва».