Дзень гандлёвага саветніка – 2021
28 верасня 2021 г

Беларуская гандлёва-прамысловая палата ў восьмы раз правоздіць унікальнае мерапрыемства – Дзень гандлёвага саветніка.

Мэтай штогадовага правядзення палатай такого дня з'яўляецца прэзентацыя прадстаўнікам замежных дыпламатычных місій эканамічнага, турыстычнага і культурнага патэнцыялу краіны. Знаёмства дыпламатаў з рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь завяршаецца наведаннем Мінскай вобласці.

У гэтым годзе ў мерапрыемствах Дня гандлёвага саветніка прымаюць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных устаноў 32 краін.

28 верасня прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса наведалі ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», на базе якога адбылася іх сустрэча з кіраўніцтвам Мінскай вобласці, Слуцкага раёна, вядучых прадпрыемстваў-экспарцёраў рэгіёну.

Сустрэчу адкрыў старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, які падзякаваў дыпламатаў за традыцыйна высокую цікавасць да ўдзелу ў Дні гандлёвага саветніка, а кіраўніцтва вобласці, раёна, беларускіх прадпрыемстваў – за праяўленую гасціннасць.

«Дзень гандлёвага саветніка – важнае мерапрыемства для прасоўвання эканамічнага патэнцыялу Беларусі як краіны з адкрытай эканомікай, якая гатовая да супрацоўніцтва. І для БелГПП заўсёды вялікі гонар запрасіць вас, паважаныя дыпламаты, наведаць нашы прадпрыемствы, нашы рэгіёны, прэзентаваць магчымасці айчынных экспарцёраў, багатую культурную спадчыну беларускага народа, каб Беларусь у вашым уяўленні заўсёды заставалася надзейным партнёрам і краінай, дзе жывуць цудоўныя людзі», – адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Дзяніс Курленка, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Жанна Руцкая, генеральны дырэктар ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Сяргей Сарагавец, генеральны дырэктар ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Мікалай Вярбіцкі, намеснік дырэктара па эканоміцы ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» Валерый Налётаў азнаёмілі дыпламатаў з эканамічным патэнцыялам Мінскай вобласці і Слуцкага раёна, магчымасцямі і рэсурсамі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці.

Старшыня БелГПП ўручыў дыпломы пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2020 года» кіраўніцтву Слуцкага сыраробнага камбіната і Слуцкага цукроварафінаднага камбіната.

У рамках знаёмства з традыцыямі і гісторыка-культурнай спадчынай Міншчыны дыпламаты наведалі музей «Слуцкія паясы», Нацыянальны музей-запаведнік «Нясвіж», усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу на месцы братняга пахавання па вул. 14-ці Партызан Слуцка.

Акрамя таго, прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій наведалі СВК «Агракамбінат Сноў», правялі перамовы са старшынёй праўлення агракамбіната Мікалаем Радаманам, азнаёміліся з тэхналогіямі вытворчасці якаснай мяса-малочнай прадукцыі.

Мерапрыемствы Дня гандлёвага саветніка працягнуліся 29 верасня ўдзелам прадстаўнікоў дыпмісій у Беларускім прамыслова-інавацыйным форуме.

Фота
Відэа