Вядучыя айчынныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці прадставілі лепшыя лінейкі мясамалочнай прадукцыі і навінкі вытворчасці ў рамках экспазіцыі Беларусі на найбуйнейшай у свеце штогадовай выстаўцы прадуктаў харчавання Gulfood, якая праходзіла 14–17 лютага ў Дубаі.
Беларуская экспазіцыя на выстаўцы Gulfood 2022 арганізавана выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Dubai Industries and Exports, гандлёва-прамысловых палат ААЭ. У цырымоніі адкрыцця беларускага павільёна прынялі ўдзел намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ала Ламакіна, генеральны консул Беларусі ў Дубаі Яўген Лазараў, генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынгу «Гроднамясамалпрам» Валяр'ян Клім, дырэктар выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Яўген Увядзенскі.
Нацыянальны павільён «Беларусь – смак прыроды» (Belarus - the Taste of Nature) уключыў у сябе стэнды 10 кампаній з Беларусі, сярод якіх: агракамбінат «Дзяржынскі», «Беллакт», «Вялес-Міт», Ваўкавыскі мясакамбінат, Гродзенскі мясакамбінат, Лідскі малочнакансервавы камбінат, «Малочны свет», «Праймілк», Слонімскі мясакамбінат, Слуцкі сыраробны камбінат.
Па выніках удзелу у выстаўцы айчынныя прадпрыемствы дамовіліся аб пастаўках прадукцыі ў 20 краін свету.