У павільёне Рэспублікі Беларусь на пляцоўцы ВДНГ у Маскве адкрылася дабрачынная выстава-кірмаш «Кладезь», прысвечаная 25-годдзю мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра.
На выставе прадстаўлены лепшыя работы манастырскіх майстэрняў, а таксама абразы, кнігі, сувеніры, аўтарская кераміка, натуральная касметыка і прадукцыя для здароўя.
Запланаваны таксама прэзентацыі сацыяльнай і місіянерскай дзейнасці манастыра, культурна-асветніцкая праграма, паказ фільмаў пра гісторыю стварэння і развіцця манастыра, выступленні манастырскіх харавых калектываў і прадстаўленні манастырскага лялечнага тэатра «Батлейка».
Гасцей выставы чакаюць майстар-класы рамеснікаў і мастакоў. Акрамя таго, будзе арганізаваны збор ахвяраванняў на будаўніцтва сучаснага спецыяльнага будынка для пражывання і рэабілітацыі пажылых людзей і інвалідаў, а таксама догляду іх.
Выстава-кірмаш арганізавана па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Праца экспазіцыі працягнецца да 10 верасня.