Маштабны візіт беларускай дзелавой дэлегацыі ў Баку адбудзецца 5-6 мая
25 красавіка 2025 г.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Рэспубліцы Беларусь Магеррамам Аліевым.

У рамках сустрэчы бакі дэталёва абмеркавалі праграму візіту беларускіх кампаній у Баку, які адбудзецца 5-6 мая. А менавіта:

• арганізацыю бізнес-форуму;

• B2B-сустрэчы з азербайджанскімі калегамі;

• наведванне прамысловых пляцовак;

• перамовы па сумесных праектах.

Відэа