
Беларуская дэлегацыя знаходзіцца з дзелавым візітам ва Ульянаўскай вобласці. Візіт праходзіць сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам пад кіраўніцтвам яго старшыні Аляксея Кушнарэнкі.
У рамках візіту адбыўся круглы стол па прамысловй кааперацыі паміж Мінскай і Ульянаўскай абласцямі. Аляксей Кушнарэнка адзначыў, што машынабудаванне з’яўляецца асноўным драйверам росту для абодвух рэгіёнаў. «Сённяшняя сустрэча заклікана садзейнічаць умацаванню нашых сяброўскіх сувязей, абмену вопытам і пошуку новых магчымасцей для сумеснага развіцця вытворчасці, інавацыйных праектаў і эканамічнага супрацоўніцтва. У Мінскай вобласці, таксама, як і ва Ульянаўскай, гэта галіна ўваходзіць у лік прыярытэтных для эканомікі», – падкрэсліў старшыня Мінскага абласнога выканкама.
Круглы стол стаў пляцоўкай для абмену ідэямі і абмеркавання перспектыў сумеснай работы. Былі падпісаны дакументы, скіраваныя на ўмацаванне прамысловай кааперацыі.
Таксама на пляцоўцы Саюза «Ульянаўская ГПП» адбыліся B2B-перагаворы паміж прадстаўнікамі бізнесу двух рэгіёнаў, дзе абмяркоўваліся пытанні прасоўвання беларускіх тавараў, паслуг і наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Завяршылася сустрэча падпісаннем пагаднення аб далучэнні Ульянаўскай ГПП да Мінскай ініцыятывы «Палата партнёрства», што паспрыяе стварэнню інструментаў для эфектыўнага ўзаемадзеяння гандлёва-прамысловых палат.
Ульянаўская вобласць, адзін з ключавых індустрыяльна-аграрных цэнтраў Расіі з ВРП каля 480 млрд расійскіх рублёў, вызначаецца развітай апрацоўчай прамысловасцю і аграрным сектарам. У ходзе візіту беларуская дэлегацыя наведае вядучыя прадпрыемствы рэгіёну з мэтай абмену вопытам і пошуку новых магчымасцей для сумесных праектаў.