
У рамках рэспубліканскага суботніка Мінскае аддзяленне БелГПП прыняло актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні манумента «У памяць пра воінаў Савецкай Арміі і партызанаў-землякоў» у Чурылавічах. Манумент быў створаны ў гонар жыхароў пасёлка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Старшыня Міханавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Святлана Давальцова падкрэсліла: «Гэта асаблівае месца на карце Мінскага раёна, месца подзвігу беларускага народа, гістарычнай памяці, патрыятычнага выхавання моладзі».
Як адзначыў генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка, суботнік – гэта не толькі навядзенне парадку, але і праяўленне грамадзянскай пазіцыі і клопату пра будучыню нашай краіны. «Мы ганарымся, што ў нас ёсць магчымасць зрабіць свой уклад у захаванне памятных месцаў Беларусі».
Па заканчэнні, удзельнікі ўсклалі кветкі да манумента, аддаўшы даніну павагі абаронцам Радзімы і памяці пра гераічнае мінулае Беларусі.