Прэзідыум Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прызначыў прадстаўнікоў БелГПП у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Прадстаўнік БелГПП у ПАР – Джымі Майкл Вудс.
Дж.Вудс займае пасаду дырэктара кампаніі LDA Demolition & Services (г. Ёханэсбург, ПАР). Мае трывалыя дзелавыя кантакты ў краінах Афрыканскага кантынента – Рэспубліцы Батсвана, Каралеўстве Лесота, Рэспубліцы Мазамбік, Каралеўстве Эсваціні, зарэкамендаваў сябе надзейным партнёрам, які валодае інфармацыяй аб кан'юнктуры рынку ПАР. Мае вопыт узаемадзеяння з беларускімі вытворцамі, аказання падтрымкі пры арганізацыі візітаў дэлегацый беларускіх дзелавых колаў у ПАР і ўдзеле ў выставах. У 2021 годзе заключана дылерскае пагадненне паміж узначаленай г-ном Вудсам кампаніяй і ААТ «НВА Цэнтр».
Прадстаўнік БелГПП у Свярдлоўскай вобласці Расіі – Іван Уладзіміравіч Булавін.
І.В.Булавін – генеральны дырэктар АНА «Цэнтр судова-экспертных рашэнняў». Мае шырокія сувязі ў бізнес-супольнасці Свярдлоўскай вобласці, вопыт узаемадзеяння з дзелавымі коламі Венгрыі, Германіі, Ліхтэнштэйна, Швейцарыі. У 2013 годзе па яго ініцыятыве быў заснаваны Расійска-швейцарскі культурна-інфармацыйны цэнтр, мэтай якога з'яўляецца развіццё гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей, пашырэнне расійска-швейцарскага супрацоўніцтва. Іван Булавін актыўна развівае супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі, аказваў садзейнічанне ў падрыхтоўцы ўдзелу беларускай дэлегацыі ў выставе «ІНАПРАМ – 2022», арганізацыі сустрэч і перамоў бізнесу. Прапрацоўвае магчымасці прасоўвання беларускіх тавараў (прадукцыі харчовай, хімічнай прамысловасці, машынабудавання, дрэваапрацоўкі) у Свярдлоўскай вобласці.