
У рамках Рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" Гомельскае аддзяленне БелГПП ушанавала памяць абаронцаў Айчыны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
5 мая 2023 года генеральны дырэктар Марына Філонава, намеснікі генеральнага дырэктара Таццяна Сідарава і Барыс Гушчын ад імя калектыву ўсклалі вянок да брацкай магілы ў в. Калініна Буда-Кашалёўскага раёна.
У радавым воінскім пахаванні - такіх налічваецца тысячы на нашай зямлі - ляжаць салдаты, якія не прапусцілі ў ліпені 1941 года да Гомеля нямецкія войскі, а таксама воіны Савецкай Арміі, якія вызвалялі Беларусь у красавіку 1944 года.
Перад Днём Перамоги супрацоўнікі Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты шчыра віншуюць са святам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу!
Мы высока цэнім вашу мужнасць, стойкасць і самаахвярнасць! Нашы сем'і памятаюць і шануюць ваш Подзвіг.