Першае пасяджэнне Праектнага офіса па падтрымцы кааперацыі ў ЕАЭС
26 снежня 2023 г

26 снежня адбылося першае паседжанне Праектнага офіса па падтрымцы кааперацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. У анлайн-фармаце ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гандлёвых палат усіх дзяржаў – удзельніц ЕАЭС.

Беларускую гандлёва-прамысловую палату прадставілі намеснік старшыні Дзяніс Мялешкін і начальнік дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій Віталь Вабішчэвіч.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход работы па запуску механізма льготнага фінансавання кааперацыі ў ЕАЭС, выяўленыя на сёння перспектыўныя кааперацыйныя праекты прадпрыемстваў ЕАЭС, іншыя актуальныя пытанні работы Праектнага офіса на найбліжэйшы перыяд.

Прадстаўнікі БелГПП звярнулі ўвагу на важнасць шырокага інфармавання бізнес-супольнасці аб механізме падтрымкі кааперацыйных праектаў у ЕАЭС. Ужо ў пачатку 2024 года БелГПП плануе правядзенне семінара пры ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, банкаў, іншых зацікаўленых органаў і арганізацый.

Фота
Наверх