
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася прэзентацыя свабоднай эканамічнай зоны «Бішкек» – найбуйнейшай СЭЗ Кыргызскай Рэспублікі.
Цікавасць да выкарыстання магчымасцей свабоднай эканамічнай зоны для пашырэння партнёрства з кыргызскім бізнесам выказалі прадстаўнікі 16 прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі, у тым ліку кіраўнікі і спецыялісты адміністрацыі СЭЗ «Мінск», бізнес-асацыяцый, кампаній са сфер электронікі і прыборабудавання, машынабудавання, каштоўных папер, лёгкай. прамысловасці, юрыдычных і транспартна-лагістычных паслуг.
Удзельнікаў прэзентацыі прывітаў старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў.
Генеральны дырэктар СЭЗ «Бішкек» Умбрыэль Цеміраліеў прадставіў падрабязную інфармацыю аб функцыянаванні і патэнцыяле свабоднай эканамічнай зоны, магчымасцях беларуска-кыргызскага бізнес-партнёрства і рэалізацыі сумесных праектаў на яе тэрыторыі, а таксама ў цэлым аб інвестыцыйнай палітыцы краіны.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбол Султанбаеў расказаў беларускім удзельнікам аб эканамічнай сітуацыі ў Кыргызстане, перспектыўных напрамках для пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.