Прыём афіцыйнай дэлегацыі Ферганскай вобласці Рэспублікі Узбекістан
9 лютага 2023 г

9 лютага 2023 года ў Гомельскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбылася сустрэча афіцыйнай дэлегацыі Ферганскай вобласці Рэспублікі Узбекістан на чале з намеснікам губернатара Хуршыджонам Ахмедавым з дзелавымі коламі Гомельскай вобласці. Бізнес-місію з ліку прадстаўнікоў дрэваапрацоўчай, турыстычнай, тэкстыльнай і харчовай галін, медыцынскай сферы таксама суправаджалі намеснік губернатара Ферганскай вобласці па пытаннях лакалізацыі і прамысловасці Акмал Пулатаў, начальнік Ферганскага тэрытарыяльнага ўпраўлення ГПП Рэспублікі Узбекістан Алішэр Саліеў.

Мерапрыемства праходзіла падчас візіту Ферганскай дэлегацыі ў Беларусь.

Выступаючы з прывітальным словам, генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП Марына Філонава прадставіла прэзентацыю аб дзейнасці Аддзялення і запрасіла ўзбекскі бок удзельнічаць у галоўных іміджавых мерапрыемствах Аддзялення – Міжнароднай выставе "Вясна ў Гомелі", міжнародным мерапрыемстве "Бізнес Дні ў "Гомелі" і ў Рэспубликанскiм кiрмаше «Палеская Скарбніца». Абмяркоўваліся перспектывы арганізацыі візітаў, а таксама абмену камерцыйнымі прапановамі і рэкламнай інфармацыяй аб прадпрыемствах двух рэгіёнаў. Як залог будучага актыўнага ўзаемадзеяння падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве Гомельскага аддзялення БелГПП з Ферганскім тэрытарыяльным упраўленнем ГПП Рэспублікі Узбекістан.

Сустрэча працягнулася індывідуальнымі В2В перамовамі, у якіх прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў прадпрыемстваў Гомельскай вобласці, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Узбекістанам.
Фота
Наверх