
Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты 21 чэрвеня 2023 года арганізаваны семінар для студэнтаў ГДУ імя Ф.Скарыны аб дзейнасці БелГПП.
У ходзе семінара слухачоў пазнаёмілі з гісторыяй і дзейнасцю Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, з асноўнымі напрамкамі развіцця і новымі відамі паслуг. У семінары прынялі ўдзел 32 студэнты.