Семінар па пытаннях выканання пастановы Савета Міністраў нумар 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн»
27 кастрычніка 2022 г

Беларускай гандлёва-прамысловай палатай арганізаваны семінар для членаў БелГПП па пытаннях выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2022 г. № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн».

У афлайн- і анлайн-рэжыме ў семінары прынялі ўдзел больш за 350 прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Мерапрыемства адкрылі намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін і дырэктар Цэнтра дзелавой адукацыі БелГПП Алена Харашэўская. Эксперты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь – начальнік аналітычнага ўпраўлення Аляксей Зубовіч і намеснік начальніка аналітычнага ўпраўлення Алена Сінельнікава далі падрабязныя адказы на пытанні прадстаўнікоў бізнесу, звязаныя з выкананнем пастановы № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн».

Эксперты МАРГ таксама звярнулі ўвагу ўдзельнікаў, што на сайце Міністэрства размешчаны тлумачэнні аб прымяненні пастановы: https://www.mart.gov.by/activity/tsenovaya-politika/primenenie-postanovleniya-soveta-ministrov-respubliki-belarus-ot-19-oktyabrya-2022-g-713-o-sisteme-r/.

 

Наверх