
У ходзе мерапрыемстваў XXVI Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Саха (Якуція) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент вызначае доўгачасовае ўзаемадзеянне па развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саха Расійскай Федэрацыі.
З расійскага боку пагадненне аб супрацоўніцтве падпісала прэзідэнт ГПП Рэспублікі Саха Марына Багаслоўская, з беларускага боку - старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў.
У цырымоніі падпісання дакумента прынялі ўдзел віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Уладзімір Падалка і прэзідэнт Саюза «Санкт-Пецярбургская гандлёва-прамысловая палата» Уладзімір Кацянёў.