Старшыня БелГПП М.Мятлікаў узнагароджаны Нагрудным знакам адрознення органаў дыпламатычнай службы «Партнёрства»
6 лютага 2024 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў узнагароджаны Нагрудным знакам адрознення органаў дыпламатычнай службы «Партнёрства».

Нагрудны знак адрознення ва ўрачыстай абстаноўцы перад калектывам БелГПП уручыў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук. У загадзе Міністра замежных спраў, у прыватнасці, гаворыцца, што рашэнне аб узнагароджанні прынята за значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, умацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне, прадстаўленне і абарону за мяжой нацыянальных інтарэсаў краіны.

Калектыў БелГПП далучаецца да віншаванняў у адрас Міхаіла Міхайлавіча з нагоды высокай дыпламатычнай узнагароды і жадае новых поспехаў у прафесійнай міжнароднай дзейнасці.

Фота
Наверх