
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч зноў абраны ў склад праўлення ініцыятывы «Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Уладзівастока» («Лісабон – Уладзівасток»).
Выбары новага складу праўлення на 2022 год адбыліся падчас выніковага гадавога сходу членаў гэтай арганізацыі.
Ініцыятыва «Лісабон – Уладзівасток» заснавана бізнесам, бізнес-асацыяцыямі і аналітычнымі цэнтрамі краін – членаў ЕС і ЕАЭС у 2015 годзе з мэтай устанаўлення шматузроўневага дыялогу паміж Еўрапейскай камісіяй і Еўразійскай эканамічнай камісіяй па гарманізацыі ўсіх неабходных працэдур у сферах тэхнічнага і мытнага рэгулявання, лагістыкі, ажыццяўлення падатковых і фінансавых працэдур, абароны навакольнага асяроддзя, цыфравізацыі і іншых. БелГПП далучылася да ініцыятывы ў маі 2018 года.
У новы склад праўлення ініцыятывы таксама ўвайшлі прэзідэнт групы кампаній SCHNEIDER GROUP Ульф Шнайдэр, прэзідэнт Siemens Russia Аляксандр Лібераў, былы эканамічны прадстаўнік Аўстрыйскай гандлёвай палаты Дзітмар Фелльнер, прэзідэнт Confindustria Russia Эрнэста Ферленгі, генеральны дырэктар Усходняга камітэта германскай эканомікі Міхаэль Хармс, прэзідэнт Франка-Расійскай гандлёва-прамысловай палаты Эмануэль Кідэ, прадстаўнік Германа-расійскага форуму Аляксандр Рар, старшыня праўлення Расійска-Германскай знешнегандлёвай палаты Маціяс Шепп, прэзідэнт Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Шохін.