Беларускай гандлёва-прамысловай палатай арганізавана сустрэча кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных місій і консульскіх устаноў з прадстаўнікамі экспартна арыентаваных прадпрыемстваў і арганізацій – членаў БелГПП.
Мерапрыемства адбылося ў Палацы Республікі. У сустрэчы прынялі ўдзел 58 кіраўнікоў замежустаноў Беларусі, а таксама прадстаўнікі каля 200 кампаній і арганізацій з усіх рэгіёнаў краіны.
Сустрэчу адкрыў бізнес-брыфінг па пытаннях супрцоўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты з замежустановамі, падчас якога выступілі старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч і першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў. Яны адзначылі значнасць і эфектыўнасць сумеснай працы Палаты і беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў пры правядзенні мерапрыемстваў, скіраваных на развіццё міжнародных кантактаў бізнесу і пасоўванне беларускага экспарту, пазначылі асноўныя кірункі ўзаемадзеяння па падтрымцы замежнаэканамічнай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў.
Першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў падкрэсліў, што Беларуская гандлёва-прамысловая палата – гэта надзейны партнёр для замежустаноў. «У нас стаіць заданне па актыўным развіцці менавіта дзелавога вымярэння супрацоўніцтва. Дзелавыя колы – гэта наша падтрымка, у гэтай сувязі мы павінны працаваць шчыльней і больш скаардынавана. Аднаўляецца правядзенне выстаў і дзелавых абменаў, аказваецца патрэбная фінансавая падтрымка такіх мерапрыемстваў, таму гэтым трэба актыўна карыстацца. Мы павінны вяртаць практыку простага камунікавання, вывазу нашых экспарцёраў наўпроста на рынкі», – адзначыў Аляксандр Гур'янаў.
Старшыня БелТПП падкрэсліў зацікаўленасть у правядзенні сустрэчы з боку дзелавой супольнасці Беларусі: «Амаль 200 кампаній, што прымаюць удзел у мерапрыемстве, арыентаваны на экспарт, іх цікавяць пэўныя пытанні па працы на замежных рынках. І ім патрэбна кансультацыя нашых пасольств. Сёння час патрабуе цеснага ўзаемадзеяння і працы ў адной камандзе. Гэта тое галоўнае заданне, якое трэба вырашыць, адкрываючы новыя рынкі, новыя краіны, выкарыстоўваючы наяўныя магчымасці, не адмаўляючыся ні ад аднаго экспартнага кірунку, а толькі нарошчваючы іх».
Па завяршэнні брыфінгу адбыліся двухбаковыя B2D-сустрэчы кіраўнікоў дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь з кіраўнікамі прадпрыемстваў. Падчас перамоў абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння па пасоўванні экспарту, праблемныя пытанні збыту прадукцыі ў краінах знаходжання беларускіх дыпмісій.
Уладзімір Улаховіч выказаў надзею, што тыя дамоўленасці, якія будуць дасягнуты паміж айчыннымі вытворцамі і замежустановамі, будуць максімальна ўжытковага характару і «прынясуць карысць прадпрыемствам, падтрымваючы тую дынаміку экспарту, якая атрымалася ў першым квартале і першым паўгоддзі».
Пасля перамоў з прадстаўнікамі дзелавых колаў дыпламаты наведалі ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», дзе азнаёміліся з магчымасцямі і механізмамі экспарту беларускай прадукцыі з выкарыстаннем біржавых інструментаў.