
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча намесніка старшыні БелГПП Алены Шабалінай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Зімбабвэ ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Майкам Нікаласам Санга з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
Бакі падвялі вынікі ўзаемадзеяння БелГПП і Пасольства Зімбабвэ, адзначыўшы, што апошнія гады была створана унікальная база для развіцця супрацоўніцтва бізнесу дзвюх краін, рэалізацыі сумесных праектаў.
Алена Шабаліна выказала падзяку Майку Нікаласу Сангу за ўклад у развіццё кантактаў паміж дзелавымі коламі Беларусі і Зімбабвэ, актыўную падтрымку Пасольствам і асабіста спадаром Санга мерапрыемстваў і ініцыятыў БелГПП.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол выказаў зацікаўленасць бізнес-супольнасці Зімбабвэ ў актывізацыі работы з беларускімі прадпрыемствамі, а таксама гатоўнасць і ў далейшым аказваць садзейнічанне ў папулярызацыі беларускіх экспарцёраў у Зімбабвэ.